wd wp Пошук:

Бітва пры Пашэндэйле

Бі́тва пры Пашэндэ́йле (трэ́цяя бі́тва пры Іпры) (11 ліпеня10 лістапада 1917 года) — адна з найбуйнейшых бітваў Першай сусветнай вайны паміж саюзнымі (пад брытанскім камандаваннем) і германскімі войскамі. Бітва складалася з шэрагу асобных баявых аперацый, якія доўжыліся з ліпеня 1917 года да лістапада 1917 года. Бітва вялася на тэрыторыі Бельгіі у раёне вёскі Пашэндэйль, блізу горада Іпр ў Заходняй Фландрыі.

Аперацыя пад Пашэндэйлем мела шэраг стратэгічных задач. Галоўнай задачай было знішчэнне баз германскіх падводных лодак на ўзбярэжжы Паўночнага мора і тым самым нанясенне сур’ёзнага удару па плане неабмежаванай падводнай вайны.

У ходзе наступлення брытанскія войскі мноства разоў рабілі спробы прарваць германскі фронт у раёне Пашэндэйля. Аднак ім так і не ўдалося дабіцца прарыву германскага фронту ў намечаных месцах. Бітва працягвалася з ліпеня 1917 года і завяршылася 6 лістапада 1917 года, калі канадскім войскам удалося захапіць вёску Пашэндэйль.

Бітва пры Пашэндэйле стала сімвалам салдацкай пакуты ў жудасных умовах. Бітвы праходзілі ў багністай мясцовасці, да таго ж лета 1917 года выдалася халодным і дажджлівым. Войскі з абодвух бакоў фактычна «патанулі ў брудзе» Пашэндэйля. Бітва пры Пашэндэйле забрала сотні тысяч жыццяў. Саюзнікі панеслі вялікія страты, здолеўшы прасунуцца толькі на некалькі кіламетраў. Аднак многія гісторыкі падкрэсліваюць важную ролю бітвы пры Пашэндэйле, паколькі яна удасканаліла наступальную тактыку саюзнікаў і дала магчымасць у канчатковым выніку завяршыць вайну у 1918 годзе.

Лічбы стратаў выклікаюць спрэчкі да гэтага часу. Аднак вядома, што сотні тысяч чалавек былі забітыя і параненыя з абодвух бакоў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Бітвы Новай Зеландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канада ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Канфлікты 1917 года
Катэгорыя·Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Новая Зеландыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бітвы Канады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Бітвы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Бітвы Аўстраліі
Катэгорыя·Аўстралія ў Першай сусветнай вайне