wd wp Пошук:

Бітва на Уле

Бітва на Уле (26 студзеня 1564) — эпізод Лівонскай вайны (1558—1583), бітва паміж маскоўскімі і вялікалітоўскімі войскамі, адбылася на рацэ Уле на палях калі сяла Іванск пад Чашнікамі.

Вялікалітоўскае войска пад камандаванне вялікага гетмана Мікалая Радзівіла Рудога, Рамана Сангушкі і Рыгора Хадкевіча, колькасцю ў 8—10 тысяч кавалерыі, перамагло маскоўскую армію пад камандаваннем ваяводы Пятра Шуйскага, колькасцю да 24 тысяч чалавек). Перамога, разам з наступнай перамогай літвінаў на Дуброўне пад Оршай у тым жа годзе, сарвала планы вялікага маскоўскага паходу 1564 года.

Вялікалітоўскае камандаванне ведала пра рух П. Шуйскага і выслала кавалерыю напярэймы праз лясы. Маскоўскае камандаванне даведалася пра падыход непрыяцеля і пастроіла свае войскі ў баявы парадак. Імклівая франтальная атака, спалучаная з нападам з тылу, павярнула маскоўскае войска наўцёкі. Вялікалітоўская кавалерыя гнала праціўніка «5 міляў» і здабыла вялікі палон.

Адзначаецца, што мясцовыя сяляне прыносілі важныя звесткі пра рух маскоўскага войска, і нават удзельнічалі ў бітве; маскоўскага ваяводу Пятра Шуйскага забіў сякерай адзін з мясцовых сялян.[2]

Зноскі

  1. Филюшкин А. И. Русско-литовская война 1561–1570 и датско-шведская война 1563–1570 гг. // История военного дела: исследования и источники. — 2015. — Специальный выпуск II. Лекции по военной истории XVI-XIX вв. — Ч. II. – C. 259—262
  2. Янушкевіч…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Лівонская вайна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы Расіі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Бітвы Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыя Чашнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Гісторыя Віцебскай вобласці