wd wp Пошук:

Бітва за Бені-Валід

Бітва за Бені-Валід — адна з бітваў грамадзянскай вайны ў Лівіі.

Да 10 верасня дзейнічаў ультыматум, згодна з якім войскам Кадафi, «каб пазбегнуць далейшага кровапраліцця», прапаноўвалася здаць гарады Сірт і Бені-Валід без бою. Аднак, адсутнасць асаблівага ўплыву старэйшын на лаяльныя Кадафі арсii ў горадзе, звялі на нішто спробы прадстаўнікоў Пераходнага Нацыянальнага Савета Лівіі. Сутыкнення 9 верасня цалкам перакрэслілі далейшыя перспектывы падобных перамоваў[2][3]

10 верасня паўстанцкія сілы ПНС, пры падтрымцы ВПС НАТА, пайшлі на штурм горада[4]. Да 11 верасня яны змаглі захапіць паўночны ўезд у горад. 12—13 верасня мяцежнікі захапілі паўночна-заходнія раёны Бені-Валіда[5]. На наступны дзень наступіла зацішша.

16 верасня з’явілася інфармацыя аб пачатку новага штурму Бені-Валіда[6], у выніку якога, як паведаміла агенцтва Reuters, войскам мяцежнай арміі ўдалося захапіць «даліну, якая вядзе да цэнтра горада»[7]. У далейшым паведамлялася, што гэты штурм таксама поспехам не ўвянчаўся. У гэты ж час паведамлялася аб павелічэнні колькасці дэзерціраў ў войсках ПНС[8].

26 верасня пасля начнога артабстрэлу пазіцый войскаў Кадафі ў горадзе часткі ПНС пачалі новы напад на горад, ужо з удзелам танкаў і зенітных гармат[9]. На працягу наступных двух тыдняў паўстанцы немагчыма было рухацца ў Бені-Валід, захопліваючы адзін квартал за адным, уключаючы аэрапорт[10]. 17 кастрычніка горад быў цалкам узяты[11].

Зноскі

  1. Libyan Opposition Advances on Sirte During Bani Walid Impasse
  2. Wikimapia — Let’s describe the whole world!
  3. AA team enters Bani Walid(недаступная спасылка)
  4. Libya Fighters Battle for Gafhafi Stronghold
  5. Families evacuate Bani Walid | Video | Reuters.com Архівавана 4 сакавіка 2016.
  6. Libyan fighters in fierce push on Gadhafi bastion
  7. Libyan NTC forces close in on centre of pro-Gaddafi town Архівавана 4 сакавіка 2016.
  8. Libyans with no leadership quit Bani Walid front Архівавана 30 верасня 2011.
  9. NTC forces pound Gaddafi fighters in Bani Walid redoubt
  10. Libya NTC forces say they control Bani Walid airport Архівавана 27 кастрычніка 2011.
  11. Libyan rebels capture Bani Walid
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·2011 год у Лівіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кастрычнік 2011 года
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Канфлікты 2011 года
Катэгорыя·Бітвы грамадзянскай вайны ў Лівіі
Катэгорыя·Верасень 2011 года