wd wp Пошук:

Біруцэ

Біру́цэ, Біру́тэ[3]возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Друйка, за 10 км у напрамку на захад ад горада Браслаў, прыкладна за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Усяны.

Плошча паверхні возера 0,12 (0,146[2]) км². Даўжыня 0,82 км, найбольшая шырыня 0,22 (0,27[1]) км, даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Найбольшая глыбіня 5,8[1] м. Аб’ём вады ў возеры 0,046[1] млн м³. Плошча вадазбору 19,2 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 8 м. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны.

На паўночным захадзе пратокай злучаецца з возерам Уся, на паўднёвым усходзе выцякае ручай у возера Рака.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 1. (руск.)
  2. 1 2 Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20.02.2007 № 220 «Об утверждении Республиканской комплексной схемы размещения рыболовных угодий» Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 294. — 575 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці