wd wp Пошук:

Біруце Галдзікас

Біруце Галдзікас (Marija Birutė Filomena Galdikas; 10 мая 1946, Вісбадэн) — канадскі антраполаг, прыматолаг, этолаг і эколаг літоўскага паходжання, спецыялістка па арангутанам, актывістка руху аховы барнэйскіх арангутанаў.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і бежанцаў з савецкай з Літвы ў акупаваным саюзнымі войскамі Вісбадэне. Пазней яе сям’я пераехала ў Канаду і атрымала грамадзянства гэтай краіны. Дзіцячыя гады правяла ў Таронта. У каледжы вывучала псіхалогію і біялогію, у 1966 годзе атрымала ступень бакалаўра псіхалогіі і заалогіі ад універсітэта Брытанскай Калумбіі і універсітэта Каліфорніі ў Лос-Анджэлесе. У 1969 годзе стала магістрам антрапалогіі, у 1978 годзе — доктарам[4].

Падчас дактарантуры ў Лос-Анджэлесе пазнаёмілася з легендарным палеантолагам і прыматолагам Луісам Лікі, пад уплывам якога зацікавілася праблемамі арангутанаў на Барнэа. У сваю першую экспедыцыю на гэты востраў Галдзікас адправілася са сваім былым мужам у 1971 годзе. Даследаванні жыцця вышэйшых прыматаў яна праводзіла на працягу 25 гадоў, вялікую частку часу праводзячы ў цяжкіх палявых умовах, жывучы ў бамбукавай хаціне. Галдзікас унесла важны ўклад у стварэнне нацыянальнага парку на аснове запаведніка Танджунг-Пуцінг, які стаў домам для многіх арангутанаў, і асабіста ўдзельнічала ў вяртанні ў дзікую прыроду больш за 150 асобін гэтых жывёл, якія выраслі ў няволі.

Цяпер Біруце Галдзікас з’яўляецца прафесарам Універсітэта Саймана Фрэйзера ў Барнабі (Брытанскай Калумбіі) і экстраардынарным прафесарам Нацыянальнага універсітэта у Джакарце, а таксама ўзначальвае Міжнародны фонд абароны арангутанаў у Лос-Анджэлесе. Яе пяру належыць некалькі кніг, у тым ліку «Вялікая малпавая адысея» і ўспаміны «Разважанні аб Эдэме» аб гадах, праведзеных на Барнэа. За сваю дзейнасць яна ўдастоена разнастайных узнагарод і прэмій. З 1995 года кавалер Ордэна Канады. У канцы 1990-х гадоў, аднак, яе метады рэабілітацыі арангутанаў сталі падвяргацца крытыцы.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119004445 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Birutė Galdikas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Biruté Galdikas // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Profile : Biruté Galdikas(нявызн.). Science.ca.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вісбадэне
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Прыматолагі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Канады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы