wd wp Пошук:

Біргіт Фішэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фішэр. Біргіт Фішэр (ням.: Birgit Fischer, нар. 25 лютага 1962, Брандэнбург-на-Хафелі, ГДР) — нямецкая спартсменка (веславанне на байдарках), васьміразовая алімпійская чэмпіёнка, 28-разовая чэмпіёнка свету, адна з самых тытулаваных спартсменак у гісторыі спорту.

У 1984—1993 гадах Біргіт была замужам за нямецкім канаістам, срэбным прызёрам Алімпійскіх гульняў 1988 года Ёргам Шмітам і выступала пад прозвішчам Шміт.

Заваяваўшы свой першы алімпійскі залаты медаль у 1980 у Маскве ў заездзе адзіночак на 500 метраў, Біргіт затым прывозіла залатыя медалі з усіх 6 Алімпійскіх гульняў, у якіх удзельнічала (у 1984 годзе з-за байкоту камандай ГДР Гульняў у Лос-Анджэлесе Біргіт была пазбаўленая магчымасці выступіць на Алімпіядзе, хоць знаходзілася ў выдатнай форме — у 1982 і 1983 гадах яна выйграла 6 залатых медалёў на чэмпіянатах свету).

Пасля гульняў у Сеуле-1988 і Сіднеі-2000 Біргіт заяўляла пра сыход са спорту, але нязменна вярталася з трыумфам.

Зноскі

  1. Birgit Fischer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131722425 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  3. http://www.theguardian.com/sport/blog/2012/feb/01/stunning-olympic-moments-birgit-fischer
Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Зорка дружбы народаў» (ГДР)
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ Германіі
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ГДР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў ГДР
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ ГДР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па веславанні на байдарках і каноэ
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года
Катэгорыя·Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Германіі