wd wp Пошук:

Білі Боб Торнтан

Білі Боб Торнтан (англ.: Billy Bob Thornton; нар. 4 жніўня 1955, Хот-Спрынгс, Арканзас) — амерыканскі акцёр, сцэнарыст, рэжысёр і спявак. Стаў шырока вядомы пасля выхаду драмы «Навостранае лязо» (1996), за напісанне сцэнарыя да якой Торнтан атрымаў прэмію «Оскар».

Біяграфія

Білі Боб Торнтан нарадзіўся ў горадзе Хот-Спрынгс, штат Арканзас. Яго бацька Уілі Рэй Торнтан выкладаў гісторыю ва ўніверсітэце і працаваў па сумяшчальніцтве баскетбольным трэнерам. У сям’і акрамя Білі Боба, было яшчэ трое сыноў — Джымі Дон, Джым Бін і Джон Дэвід. У дзяцінстве Білі Боб шмат часу праводзіў са сваім дзядулем — Оцісам Торнтанам, які працаваў лесніком і жыў у маленькай хаціне пасярод лесу.

У школе ён хацеў стаць музыкантам і граў на барабанах у гурце «Stone Cold Fever». Потым пачаў кар’еру спевака ў калектыве «Tres Hombres».

Сусветную славу Торнтану прынесла драма «Навостранае лязо» (1996). У ёй ён выступіў рэжысёрам-пастаноўшчыкам, выканаўцам галоўнай ролі і аўтарам сцэнарыя, які прынёс яму адзіную ў кар’еры прэмію «Оскар».

7 кастрычніка 2004 года ён атрымаў уласную зорку на галівудскай «Алеі Славы» ў Галівудзе.

Фільмаграфія

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 15 студзеня 2019.
  2. Billy Bob Thornton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Billy Bob Thornton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арканзасе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Акцёры агучвання ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Галівудская алея славы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы адаптаваны сцэнарый»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
Катэгорыя·Асобы