Білапільскі раён[1] (укр.: Білопільський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Сумскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Білапілля[1] (укр.: Білопілля).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 50906 чалавек, плошча — 1500 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 гарадскіх, 2 пасялковых і 24 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 гарады раённага значэння, 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 7 пасёлкаў сельскага тыпу і 115 сёлаў.