wd wp Пошук:

Бігорскі манастыр

Бігорскі манастыр святога Іаана Прадцечы (макед.: Бигорски манастир) — манастыр некананічнай Македонскай праваслаўнай царквы, які знаходзіцца на паўночным захадзе Паўночнай Македоніі, побач з магістральным шляхам Дэбар-Гасцівар, ляжыць на схілах планіны Бістрэ, на беразе рэкі Радзіке паміж вёсак Ростуша, Велебрдо, Бітуша і Трэбішта. Назва «Бігорскі» злучана з манастырскімі пабудовамі з вапнавага туфа (па-македонску «бигор»).

Гісторыя

Манастыр заснаваны ў 1020 году: паводле легенды манастыр з’явіўся на тым месцы, дзе манах Іаан вылавіў з ракі Радзіке цудадзейны абраз Іаана Прадцечы.

Скіт Св. Серафіма Сароўскага.

У XVI стагоддзі манастыр быў разбураны туркамі. Пасля турэцкага валадарства на тэрыторыі манастыра засталася толькі невялікая царква . Абраз Іаана Прадцечы таямнічым чынам знік і, паводле легенды, у поўнай захаванасці вярнуўся пазней — на тое жа месца, што і ўпершыню.

Аднаўленне манастыра пачалося толькі ў 1743 годзе ігуменам Іларыёнам.

Вядомы іканастас манастырскага храма — самы знакаміты іканастас у Македоніі. Ён быў створаны ў 18291835 гадах. Яго стваральнікі — Пётр Філіпаў-Гарката і яго брат Марка з сяла Гары, Макрарыдж Фркоўскі з сяла Галікнік і Аўрам Дзікаў з сынамі Вазілам і Філіпам з сяла Азоі. Іканастас падзелены на шэсць чыноў. Разьба ўяўляе сабою раслінны арнамент. У 1885 году быў створаны срэбны аклад вобраза Іаана Прадцечы, у якім яна захоўваецца і дагэтуль.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Манастыры паводле алфавіта
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Культура Паўночнай Македоніі