wd wp Пошук:

Бігендарнасць

Бігендар (англ.: bi+gender — «падвойны пол») — гэта чалавек з «плаваючай», рухомай гендарнай ідэнтычнасцю. Бігендар адчувае сябе то мужчынай, то жанчынай, незалежна ад фізічнага полу. Яго/яе поларолевае самаадчуванне (сацыяльны пол, гендар) змяняецца ў залежнасці ад настрою, суразмоўцы, навакольнага становішча.

Бігендарнасць не варта блытаць з раздвойваннем асобы, бо бігендар уяўляе сабой суцэльную асобу, але выконвае ў грамадстве сацыяльную ролю то мужчыны, то жанчыны.

Бігендарнасць, з’яўляючыся прыватным выпадкам гендарнай дысфарыі, не з’яўляецца паказчыкам сексуальнай арыентацыі. Бігендар можа мець кожны з трох тыпаў сексуальнай арыентацыі, як і кожны індывід.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Трансгендарнасць