wd wp Пошук:

Бярозавая губка

Бярозавая губка, губа бярозавая (Piptoporus betulinus) — губавы базідыяльны грыб сямейства Fomitopsidaceae.

Апісанне

Гіменафор

Пладовыя целы аднагадовыя, мясістыя, без ножкі, памерам 10-20 × 2-6 см, спачатку амаль шарападобнай, затым падковападобнай формы, шэра-карычневага колеру, з тоўстым адагнутым уніз краем, прымацаваны бокам да субстрату. Паверхня гладкая, белаватая, пазней шэрая, жаўтаватая або бледна-бурая. Тканка белая, мяккая, потым коркавая. Мякаць з горкім густам і моцным грыбным пахам. Гіменафор трубчасты. Тубачкі даўжынёй да 8 мм, спачатку белыя, з часам жаўцеюць. Поры круглаватыя, таўстасценныя, спачатку белага, затым шэра-карычневага колеру. Споры 5-7 × 1,5-2 мкм, бясколерныя, цыліндрычныя, сагнутыя, з гладкай паверхняй. Базідыі двух-або чатырохспоравыя.

Экалогія

Сапратроф і паразіт (дрэваразбуральнік). Расце ў лісцевых і хвойных лясах адзіночна ці групамі на адмерлых і жывых (зрэдку) ствалах бярозы, ламаччы, сухастоі, пнях, нарыхтаванай драўніне. Выклікае жоўта-бурую гніль дэструктыўнага тыпу.

Гаспадарчае значэнне

Зніжае выхад дзелавой драўніны.

З грыба была вынятая поліпарэнавая кіслата — біялагічна актыўнае рэчыва з ярка выяўленым супрацьзапаленчым дзеяннем, якое не саступае па сіле картызону[1].

Грыб лічыцца неядомым з-за жорсткай мякаці.

Зноскі

  1. Шиврина А. Н., Низковская О. П. и др. Биосинтетическая деятельность высших грибов. Л., 1969

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Фамітапсідавыя
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Неядомыя грыбы