Бялко́ўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Бялкоўшчына.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Слабененскі сельсавет у складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Слабены. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бялкоўшчына, сельсавет перайменаваны ў Бялкоўшчынскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Велікамыскага сельсавета, 11 лютага 1972 года — частка скасаванага Стрыпунскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Гінкаўшчына, Забалоцце, Мелеўшчына, Наздрачуны, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі і Ябравічы)[2], 19 красавіка 1973 года — частка скасаванага Шутавіцкага сельсавета (вёска Васілевічы)[3]. 20 лістапада 1989 года ў склад Залескага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Каранёўскага сельсавета[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: Асінаўка, Аславяняты, Бялкоўшчына, Васілевічы, Галяшонкі, Глінна, Караваі, Краснае, Кулакова, Ляўкі, Навінка, Панара, Сазоны, Слабсны, Студзянец, Стымоні, Талмуцішкі, Татаршчына, Хадакі, Харукова, Хацені і Хвецавічы.