wd wp Пошук:

Бялградска-Карлавацкая архіепархія

Бялградска-Карлавацкая архіепархія (сербск.: Архиепископија београдско-карловачка) — тэрытарыяльна-адміністрацыйная і кананічная структура Сербскай праваслаўнай царквы. Цэнтр епархіі — горад Бялград. Архіепархія адказная за Бялград і яго наваколлі, уключае 12 манастыроў і 49 храмаў.

Архіепархія была ўтворана ў 1931 годзе, калі былі аб’яднаны Бялградская мітраполія і Срэмска-Карлавацкая епархія.

У 1947 годзе з яе былі вылучаны Срэмская і Шумадзійская епархіі, а горад Панчава быў перададзены Банацкай епархіі. У наш час, нягледзячы на прысутнасць у назве архіепархіі, горад Срэмскі-Карлаўцы адносіцца да Срэмскай епархіі.

Кіруючым епіскапам з’яўляецца Сербскі патрыярх.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Бялградска-Карлавацкая архіепархія