wd wp Пошук:

Бюллетень Военно-революционного комитета Западного фронта

«Бюллетень Военно-революционного комитета Западного фронта» — штодзённая газета бальшавіцкага кірунку. Выдавалася з 27 кастрычніка (9 лістапада) да канца лістапада 1917 у Мінску на рускай мове Ваенна-рэвалюцыйным камітэтам Заходняна фронту.

Выхад газеты быў абумоўлены спробай мясцовых бальшавіцкіх кіраўнікоў увасобіць у ВРК вышэйшую ўладу на Заходнем фронце пасля перамогі ўзброеннага паўстання ў Петраградзе. У гэтых умовах ёй надаваліся функцыі афіцыйнага органа друку. У газеце падкрэслівалася, што «ўсе распараджэнні Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта публікуюцца ў «Бюллетене…» і падлягаюць неадкладнаму і беспярэчнаму выкананню». Акрамя загадаў ВРК, у першых нумарах (27 і 28 кастрычніка) надрукаваны дэкрэты II Усерасійскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Дэкларацыя правоў народаў Расіі (6 лістапада), Дэкрэт аб увядзенні дзяржаўнай манаполіі на аб’явы (11 лістапада) і інш. дакументы. Пісала пра ход барацьбы за ўладу з камітэтамі выратавання рэвалюцыі (7 лістапада), антыбальшавіцкай прэсай (9 лістапада), супраць чутак, якія дыскрэдытавалі кастрычніцкія падзеі (8 лістапада). Шырока асвятляла падрыхтоўчую работу па скліканні Устаноўчага сходу ў Расіі, друкавала наказы вайсковых часцей сваімі дэлегатамі. Шмат увагі аддавала канфлікту паміж СНК РСФСР і Вярхоўным галоўнакамандуючым генерал-лейтэнантам М. М. Духоніным. У артыкуле «Генерал ухонін і Савет Народных Камісараў» (11 лістапада) галоўнакамандуючы паказаны прыхільнікам вайны і контррэвалюцыянерам, якога трэба адхіліць ад займаемай пасады. Засяроджвала ўвагу салдат на неабходнасці барацьбы з рэакцыйным генералітэтам у Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага (12, 15 лістапада і інш.), змясціла звароты «Да ўсіх таварышаў Заходняга фронту» і «Да ўсіх афіцэраў армій Заходняга фронту» (15 лістапада) з мэтай атрымаць маральную і практычную падтрымку ў барацьбе супраць Стаўкі. Апублікавала звесткі пра вынікі гэтай барацьбы, загады новага галоўнакамандуючага, адозвы Магілёўскага ВРК (22 лістапада)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты на рускай мове