wd wp Пошук:

Бэці Уайт

Бэці Мэрыён Уайт (англ.: Betty Marion White, 17 студзеня 1922, Оўк-Парк — 31 снежня 2021, Лос-Анджэлес) — амерыканская актрыса, камедыянтка і тэлевядучая, найбольш вядомая па сваіх ролях у тэлесерыяле «Залатыя дзяўчынкі». Шоу Мэры Тайлер Мур". З 2010 па 2015 год Уайт грала ролю Элкі Астроўскі ў сіткоме «Красуні ў Кліўлендзе», за якую атрымала дзве «прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША за лепшую жаночую ролю ў камедыйным серыяле» і атрымала намінацыю на «Эмі» ў катэгорыі «Лепшая актрыса другога плану ў камедыйным серыяле» ў 2011 годзе. Яна таксама выпусціла некалькі кніг за перыяд сваёй кар’еры, працягласцю больш за восемдзесят гадоў.

За сваю тэлевізійную кар’еру актрыса ганаравалася шасці прэмій «Эмі» і дваццаць тры разы была намінаваная на ўзнагароду. Яна — адзіная актрыса, якая перамагла ва ўсіх магчымых камедыйных намінацыях прэміі. Яна таксама стала першай жанчынай, якая атрымала ўзнагароду ў катэгорыі «Лепшы вядучы гульнявога шоу» ў 1983 годзе, і трымае рэкорд па самым працяглым перыядзе паміж намінацыямі — першая была ў 1951 годзе, а апошняя ў 2015 годзе. У 2014 годзе, ва ўзросце 92 гадоў, яна стала найстарэйшым у гісторыі намінантам на «Эмі». Яе ўклад у тэлебачанне быў адзначаны зоркай на галівудскай «Алеі славы».

У маі 2010 года Бэці Уайт стала найстарэйшым чалавекам, які стаў вядучым знакамітага шоу «Суботнім вечарам у прамым эфіры», за выступленне ў якім яна таксама атрымала прэмію «Эмі».

Яна была актыўным абаронцам жывёл, яна адзін з зорных заснавальнікаў дабрачыннага фонду «Morris».

Бэці Уайт з’яўлялася ганаровым прэзідэнтам арганізацыі Actors and Others for Animals, у якой брала ўдзел з 1971 года.

Сярод яе кінароляў найбольш вядомыя былі ў фільмах «Лівень» (1998), «Гісторыя пра нас» (1999), «Лэйк Плэсід: Возера страху» (1999), «Прапанова» (2009) і «Зноў ты» (2010).

Зноскі

  1. Betty White // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Betty White // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Cordero R. Betty White Dies: Legendary ‘Golden Girls’ Star and Multiple Emmy Award Winner Was 99 — 2021. Праверана 31 снежня 2021.
  4. Nelson V. J., Luther C. Los Angeles TimesLA: 1881. — ISSN 0458-3035; 2165-1736 Праверана 31 снежня 2021.
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Выпускнікі школы Беверлі-Хілз
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ілінойсе
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 31 снежня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ўклад у кінематограф