wd wp Пошук:

Бэбрава

Бэбрава (славацк.: Bebrava) — рака ў заходняй Славакіі, прыток Нітры. Працякае цераз Банаўцы-над-Бэбраваў.

Этымалогія

Назва Бэбрава мае славянскае паходжанне. Яна паходзіць ад словазлучэння «бабровая рака». Дзесьці ў XIIXIV стагоддзі, відавочна пад венгерскім уплывам, рака набыла сучасную назву.[1]

Агульная

Даўжыня Бэбравы 47,2 км, плошча вадазбору 634 кв.км. Расход вады ў вусці складае прыкладна 2,3-3,7 м³/с, у дажджлівыя гады можа даходзіць да 75 м³/с, у засушлівыя 0,30 м³/с. Рака бярэ пачатак у Стражаўскіх гарах на вышыні 770 м над узроўнем мора. Адсюль яна цячэ на паўднёвы захад, пасля чаго, прыкладна праз 10 км, паварочвае на поўдзень. Працякае праз Банаўцы-над-Бэбраваў, і нарэшце, ўліваецца ў раку Нітра. Бэбрава мае шмат прытокаў, але больш на левым беразе. Рака суднаходная на адлегласці 21 км у ніжнім цячэнні.[2]

Зноскі

  1. BOLA BEBRAVA BOBRIA RIEKA?
  2. Бэбрава на infoglobe
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Славакіі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Дуная