wd wp Пошук:

Бычок-цуцык

Бычок-цуцык (Proterorhinus marmoratus) — від рыб сямейства бычковых.

Апісанне

Даўжыня цела да 15 см (звычайна 2—7), маса 1—7 г. Асноўны колер буравата-шэры або жоўта-шэры. У аснове хваставога плаўніка чорная пляма трохвугольнай формы, аблямаваная дзвюма белымі плямамі.

Цела і галава сціснуты з бакоў. Галава высокая, шырыня ілба меншая за дыяметр вока. Пярэднія насавыя адтуліны выцягнуты ў вусікападобныя трубачкі, якія звешваюцца над верхняй губой.

Пашырэнне

Жыве ў басейнах Чорнага, Азоўскага, Каспійскага, Мармуровага і Эгейскага мораў, завезены ў Аральскае мора. Насяляе ліманы, прыбярэжныя азёры і нізоўі рэк. У рэках і вадасховішчах утварае прэснаводныя папуляцыі. Арэал расшыраецца: з 1950-х да 1980-х гадоў па р. Дняпро від прасунуўся ад г. Запарожжа да вярхоўя Кіеўскага вадасховішча. На тэрыторыі Беларусі ўпершыню зарэгістраваны ў сярэднім цячэнні Прыпяці ў 2007 годзе, пазней выяўлены ў Дняпры ў Гомельскай вобласці.

Асаблівасці біялогіі

Аддае перавагу зарослым біятопам. Вядзе маларухомы донны спосаб жыцця.

Дарослыя кормяцца галоўным чынам доннымі беспазваночнымі, таксама рэшткамі рыб, воднай расліннасцю. Моладзь корміцца зоапланктонам.

Нерастуюць у прыбярэжнай зоне на пясчана-жвіровых і пясчаных участках дна на глыбіні 20—150 см.

Працягласць жыцця 2—3 гады.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Бычковыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта