wd wp Пошук:

Быхаўская ваенна-аператыўная група

Быхаўская ваенна-аператыўная група; Быхаўская ВАГ; Ваенна-аператыўная група пры Быхаўскім падпольным райкоме КП(б)Б — партызанскае злучэнне на акупіраванай тэрыторыі Быхаўскага, Кіраўскага, Магілёўскага, Рагачоўскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Ваенна-аператыўная акруга была створана ў ліпені 1943 года ў Быхаўскім раёне ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загада Магілёўскай (абласной) ваенна-аператыўнай групы на базе 810-га, 425-га, 225-га партызанскіх атрадаў, расфарміраванай 11-й Быхаўскай партызанскай брыгады і 150-га партызанскага атрада. У ліпені быў створаны 820-ы партызанскі атрад, у жніўні — 830-ы. У кастрычніку 810-ы атрад быў разгонуты ў 810-ы партызанскі полк, 425-ы партызанскі атрад — у 425-ы партызанскі полк, 152-і атрад — у 152-і партызанскі полк. 24 студзеня 1944 года ваенна-аператыўная акруга (3554 чалавек) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Кіраўніцтва

Сакратары падпольнага РК КП(б)Б Е. Ц. Андрэенкаў (ліпень — лістапад 1943), Ф. П. Падалян (лістапад 1943 — люты 1944).

Камандзіры

Начальнікі штаба

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гісторыя Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе