Бу́ер (нідэрл.: boeier) — лёгкая кабіна ці платформа з парусамі на трох каньках (лыжах, пнеўмаколах). Кіраванне робіцца заднім каньком (лыжай, колам) і парусам. Хуткасць руху перавышае 100 км/гадз. Выкарыстоўваецца як спартыўная прылада (буерны спорт), для перавозкі грузаў.