wd wp Пошук:

Будынкі Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній

Будынкі Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній пабудаваны ў 1971—1975 гадах па праекце інстытута «Дзіпрастанок» (Масква)[1] па вуліцы Кароліка, 8. У інжынерна-лабараторным корпусе размяшчаўся таксама Інжынерны факультэт БарДУ.

Архітэктура

Тэрыторыя комплексу падзелена па перадзавадскую і вытворчую зоны. Дамінанта архітэктурна-прасторавай кампазіцыі комплексу — 12-павярховы, квадратны ў плане інжынерна-лабараторны корпус, злучаны з 2-павярховым аб’ёмам, дзе размешчаны лабараторыі, інфармацыйна-вылічальны цэнтр, канферэнц-зала на 400 месцаў, сталовая. Інжынерна-лабараторны корпус і злучаны з ім пераходам прадаўгаваты аб’ём галоўнага корпуса ствараюць кантраст у аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі комплексу. Вытворчыя карпусы размешчаны ўнутры тэрыторыі, пабудаваны з выкарыстаннем прагрэсіўных аб’ёмна-планіровачных і інжынерных метадаў. Будынкі перадзавадской зоны фарміруюць архітэктурнае аблічча галоўнай магістралі Мінск — Брэст у паўночна-ўсходняй частцы горада[1].

Зноскі

  1. 1 2 Б. I. Тумашчык. Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній будынкі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Будынкі і збудаванні без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Баранавічаў
Катэгорыя·1975 год у Беларусі