wd wp Пошук:

Будынак штаба Гвардзейскага корпуса

Будынак штаба Гвардзейскага корпуса (руск.: Здание штаба Гвардейского корпуса) — гістарычны будынак, які размяшчаецца на Палацавай плошчы ў Санкт-Пецярбургу. Пабудавана па праекту архітэктара Аляксандра Брулова ў 1837-43 гадах[1].

Цяпер у будынку Штаба Гвардзейскага корпуса знаходзіцца штаб 6-й Ленінградскай Чырванасцяжнай арміі ваенна-паветраных сіл і проціпаветранай абароны[2][3].

Архітэктура

Верхняя частка манументальнага параднага галоўнага фасада, які замыкае з усходу перспектыву плошчы, упрыгожана 12 магутнымі іанічнымі калонамі, ніжняя — ляпнымі вертыкальнымі барэльефамі паміж вокнаў. У інтэр’еры — вестыбюль, апрацаваны кесонамі і дарычнымі паўкалонамі[1].

Зноскі

  1. 1 2 Штаба гвардейского корпуса здание (руск.)
  2. Штаб Гвардзейскага корпуса (нявызн.) (недаступная спасылка). encspb.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2007. Праверана 2 верасня 2010.
  3. 6 армія ВПС і ППА > Гістарычная даведка (нявызн.) (недаступная спасылка). mil.ru. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2007. Праверана 2 верасня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1843 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Палацавая плошча
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Збудаванні Санкт-Пецярбурга ў стылі класіцызм
Катэгорыя·Аляксандр Брулоў