wd wp Пошук:

Будынак Гродзенскага гаркама КПБ

Будынак Гродзенскага гаркама КПБ — будынак у Гродне, размешчаны па адрасе пл. Леніна, 2/1.

Пабудаваны ў 1971 годзе для гаркама КПБ (архіт. В. Давыдзёнак). Пазней да яго з паўднёвага боку быў прыбудаваны будынак, у якім сёння размяшчаецца Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архітэктура

Будынак кампактны, прамавугольны ў плане, чатырохпавярховы. Галоўны фасад, завершаны адзіным праёмам буйнога рытму лапатак (аб’ядноўваюць 2-і—5-ы паверхі), стварае цэласны архітэктурны вобраз. Галоўны ўваход вылучаны казырком. Першыя 3 паверхі з аднолькавым канструкцыйным модулем, вырашаны па фасадзе ў выглядзе сеткі акон. Чацвёрты, больш высокі паверх, аддзелены міжпаверхавым поясам на кранштэйнах. Аб’ём лесвічнай клеткі, вынесены за плоскасць фасада, стварае акцэнт, які надае будынку манументальнасць. Будынак мае калідорную сістэму планіроўкі з размяшчэннем кабінетаў па абодва бакі. На 1-м паверсе знаходзяцца вестыбюль і службовыя памяшканні, на 2—3-м паверхах — рабочыя кабінеты, на 4-м — двухсветлавая зала і фае. Сувязь паміж паверхамі ажыццяўляецца праз лесвіцы ў тарцах будынка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·1971 год у Гродне
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Гродна
Катэгорыя·Плошча Леніна (Гродна)