wd wp Пошук:

Будынак Віцебскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі

Будынак Віцебскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі — будынак у Віцебску, размешчаны па вуліцы Ільінскага, 45. Архітэктар А. Данілава.

Архітэктура

4-павярховы Ш-падобны ў плане будынак былога электратэхнікума актыўна фарміруе забудову цэнтра горада. Галоўны фасад, арыентаваны на набярэжную Заходняй Дзвіны, падкрэслены 6-калонным порцікам на ўзроўні 2—4-га паверхаў і бакавымі рызалітамі з калонамі карынфскага ордара. Сцены 1-га паверха дэкараваны рустам. У цэнтральнай частцы будынка па галоўнай восі — вестыбюль, лесвіцы, холы, адміністрацыйныя памяшканні, актавая зала, у бакавых крылах уздоўж калідораў — лабараторыі і аўдыторыі, у цокальным паверсе — службовыя памяшканні.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Аляксандры Данілавай
Катэгорыя·Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Віцебска
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі савецкага класіцызму
Катэгорыя·Вуліца Ільінскага (Віцебск)