wd wp Пошук:

Бугурт

Бітва падчас бугурта
Малюнак бугурта ў Манескім кодэксe 1300 год.

Бугурт (ст.-в.-ням. Buhurt, старафр. bouhourt или buhurt «удараць») — рыцарскі турнір, падчас якога дзве групы рыцараў, узброеных затупленай зброяй (дзідамі альбо іншай зброяй, як, напрыклад, турнірная паліца, або камбінацыяй, якая складаецца з абодвух тыпаў) змагаліся адзін супраць аднаго. Бітва рыцараў сам-насам называлася анг. joust — рыцарскі двубой.[1]

Прызначэнне

Бугурт з’яўляўся складовай часткай турніру, апроч таго, таксама з’яўляўся сімуляцыяй аднаго з сцэнараў бітвы, а такім чынам, падрыхтоўкай да падобных сітуацый на вайне. Збраяносец мог заслужыць шпоры ў полі і на бугурце (частка рыштунку, якая сведчыла аб прыналежнасці носьбіта да саслоўя рыцараў).

Правядзенне

Звычайна, байцы адрознівалі адзін аднаго па рознакаляровых крамнінных павязках. На групы дзяліліся паводле лёсавання, а таксама набіраліся з так званых турнірных супольнасцей. Падчас фарміравання груп вызначалася колькасць удзельнікаў бітвы, а таксама ўсталёўваўся прыз для пераможцаў. Часта прызам станавіўся конь пераможанага рыцара або даспехі або зброя, аднак наўзамен мог быць выплачаны грашовы эквівалент прызу. Некаторым бедным рыцарам параза на бугурце могла каштаваць эканамічнае свабоды. Толькі заможныя пераможцы маглі праявіць велікадушнасць і дазволіць таму, хто прайграў, захаваць сваю маёмасць, а таксама адмовіцца ад выкупу.

Па камандзе капітанаў супрацьстаялыя бакі атакавалі, групамі або сам-насам, і спрабавалі з дапамогай зброі або рук скінуць праціўніка з каня. Гучныя крыкі, шум ад удараў і сутыкненняў стваралі незвычайную атмасферу бітвы.

Часам бугурты праходзілі настолькі хаатычна і былі настолькі крывавымі, што такія ўладары, як Эдуард I, вымушаны былі тыражаць забароны на іх правядзенне.

Ніхто, акрамя самаго рыцара не меў права скідаць праціўніка з каня. Гледачы павінны былі прыходзіць бяззбройнымі і без даспехаў. Конюхі не мелі права прыносіць з сабой ні мячы, ні кінжалы, ні паліцы, а герольдам была забаронена хаваць зброю пад вапенрокамі. Да вяселля рыцар мог прымаць удзел у турныры ад яго пачатку да канца, поўныя два тыдні. Прафесійныя рыцары, накшталт Уільяма Маршала, які да канца сваёй кар’еры перамог прыкладна 500 рыцараў, моглі ператварыцца ў багатых і паважаных людзей.[2] Часта ў выніку падзення з каня, прычынай якога з’яўляўся, як правіла, ўдар зброяй або штуршок, а разам нават сонечны ўдар, рыцар атрымліваў траўму. У пачатку 13-га стагоддзя на дзіды пачалі надзяваць бяспечныя наканечнікі, а мячы затуплаць.

Сучаснасць

Дадзенае слова выкарыстоўваецца на турнірах па гістарычнаму фехтаванню і сярод асоб, якія займаюцца гістарычнае рэканструкцыяй і/або ролевымі гульнямі для абазначэння бою паміж дзвюма групамі байцоў, «сценка на сценку».

Гл. таксама

Зноскі

  1. Buhurd — Zeno.org
  2. Joachim Ehlers: Die Ritter. Geschichte und Kultur. München 2006, S. 82ff.
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рыцары