wd wp Пошук:

Бугская армія

Бу́гская а́рмія (ням.: Bugarmee / Armeeoberkommando Bug / A.O.K. Bug) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі у часе Першай сусветнай вайны, названая ў гонар ракі Буг.

Была сфармавана 8 ліпеня 1915 года для вядзення баявых дзеянняў супраць Расійскай імперыі. Увесь час свайго існавання ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармавана 31 сакавіка 1918 года.

Гісторыя

Камандуючы Бугскай арміяй генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген падчас візіта штаба 10 корпуса каля в. Колкі(укр.) бел.. 20 верасня 1915 года.

Бугская армія была ўтворана 8 ліпеня 1915 года шляхам перайменавання Паўднёвай арміі са штабам у Лемберзе. 20 верасня яе камандуючы, генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген, быў прызначаны да адначасовага камандавання Групай армій Лінзінгена (ням.: Heeresgruppe Linsingen) і Бугская армія была падзелена на армейскія групы (ням.: Armee-Gruppen), якія былі непасрэдна падпарадкаваны Heeresgruppe. У розны час у яе склад уваходзілі:

Камандуючыя

Увесь час існавання арміі ёю камандаваў генерал ад інфантэрыі Аляксандр фон Лінзінген, які да гэтага ўзначальваў Паўднёвую армію.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Арміі Германіі ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Ваенная гісторыя Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных