wd wp Пошук:

Буада

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Буада.

Буада (англ.: Buada Lagoon) — злёгку саланаватае прэснаводнае возера на востраве Науру. Размешчана на паўднёвым захадзе вострава, у акрузе Буада. Плошча воднай паверхні возера — каля 30 тыс. м² [1]. Узровень вады ў возеры Буада прыкладна на 5 м вышэй узроўня акіяна, глыбіня возера — да 5 м. У наш час возера не злучаецца з акіянам, у мінулым — лагуна ў цэнтры каралавага атола. Урадлівая зямля вакол возера забяспечвае развіццё сельскай гаспадаркі.

Лоўля рыбы (1938)

Возера з’яўляецца крыніцай прэснай вады на востраве, дзе няма ніводнай ракі, але не задавальняе патрэбнасці ў ёй 13 тысяч чалавек, таму пітная вада завозіцца з Аўстраліі.

Зноскі

  1. Паўднёваціхаакіянскі сакратарыят — Науруанскі план развіцця аквакультур.(англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры Науру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры