wd wp Пошук:

Брэсцкі аўтавакзал

Брэсцкі аўтавакзал — аўтавакзал у Брэсце, Беларусь. Новы будынак адкрыты 28 мая 2019 года і знаходзіцца на вуліцы Арджанікідзэ, стары будынак размяшчаўся ў гістарычным цэнтры горада, па адрасе вул. Міцкевіча, 35.

Стары будынак

Будынак вакзала пабудаваны ў 1963 годзе. Станам на 1986 год з аўтавакзала штосутачна здзяйсняліся 272 рэйсы. Вакзал меў 2 касы папярэдняга продажу квіткоў на бульвары Касманаўтаў, 120 і па вуліцы Набярэжная, 2, а таксама 4 лінейныя касы ў гарадах Маларыта, Жабінка, вёсках Федзькавічы, Чарнаўчыцы. Выконваліся заказы па дастаўцы квіткоў на дом[1].

Новы будынак

Новы будынак знаходзіцца на вул.Арджанікідзэ, адкрыты 28 мая 2019 года. Першым адправіўся з новага аўтавакзала аўтобус Мінск — Варшава. Ён адбыў з платформы №13 роўна ў 03.00. Прапускная здольнасць новага брэсцкага аўтавакзала — 5 тысяч пасажыраў. Транспарт прымаюць 13 пасадачных платформаў, якія знаходзяцца з боку чыгункі. Цэнтральную частку будынка займае зала чакання на 250 пасажыраў. У адным крыле размяшчаюцца кафэ, камеры для багажу і прыбіральні, у іншым — білетныя касы. На прывакзальнай тэрыторыі ёсць паркоўка на 88 месцаў, праведзена тралейбусная лінія.

Зноскі

  1. Автовокзал // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Вуліца Арджанікідзэ (Брэст)
Катэгорыя·1963 год у Брэсце
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Аўтастанцыі і аўтавакзалы Беларусі
Катэгорыя·2019 год у Брэсце
Катэгорыя·Транспарт Брэста
Катэгорыя·Вуліца Міцкевіча (Брэст)