wd wp Пошук:

Брэсцкая жаночая гімназія

Брэсцкая жаночая гімназія ў пач. XX ст.

Брэсцкая жаночая гімназія — сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова ў Брэсце, якая існавала ў 19041915 гадах. Размяшчалася ў будынку па адрасе вуліца Савецкай, 29/Пушкінская, 21.

Гісторыя

Брэсцкая жаночая гімназія ў пач. XX ст.

Заснавана 1 ліпеня 1904 года. Складалася з 6 асноўных і падрыхтоўчага класаў. У 1905 годзе адкрыты 7-ы, у 1907 — 8-ы дадатковы педагагічны клас. У пачатку 1911/12 навучальнага года адкрыты паралельныя 3-і і 6-ы класы. Колькасць навучэнцаў вагалася ад 400—500 у 19061907 да 340 у 1915. Вывучаліся руская, французская, нямецкая, польская мовы, Закон Божы, гісторыя, матэматыка, фізіка, чыстапісанне, маляванне, геаграфія, рукадзелле, славеснасць, гігіена і інш. Плата за навучанне ў падрыхтоўчым класе складала каля 60 руб. у год, у 1—7-м класах — 75 руб., у 8-м—100 руб. Дадатковая плата бралася за навучанне лацінскай мове (10 руб.), догматам іўдзейскай веры (4 руб.), танцам (4 руб. ў год). На ўтрыманне гімназіі з дзяржаўнай казны, органаў мясцовага гарадскога самакіравання і збору за навучанне выдаткоўвалася ў год (у залежнасці ад колькасці навучэнак) ад 20 да 40 тыс. руб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Гімназіі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Пушкінская вуліца (Брэст)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·1904 год у Брэсце
Катэгорыя·Савецкая вуліца (Брэст)
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Брэста