wd wp Пошук:

Брэстбудпраект

«Брэстбудпраект» — праектна-вышукальніцкі інстытут у Брэсце, размешчаны ў будынку па вуліцы Пушкінскай, 19.

Гісторыя

Заснаваны ў 1960 годзе як праектна-каштарыснае бюро «Аблміжкалгасбуда», перайменаванае ў 1963 годзе ў «Аблміжкалгаспраект». З 1969 года брэсцкі філіял рэспубліканскага праектна-вышукальніцкага інстытута «Белкалгаспраект», з 1986 інстытут «Брэстсельбудпраект» аб’яднання «Брэстаблсельбуд», з 2000 РУП, з 2003 дзяржаўнае УП «Інстытут Брэстбудпраект». З 2008 мае філіял «Столінбудпраект».

Структура

Асноўныя аддзелы: комплекснага праектавання (2), спецработ, інжынерных пошукаў з акрэдытаванай лабараторыяй даследавання грунтоў, тэхнічны, якасці, аўтаматызацыі праектных работ, выпуску.

Кірункі дзейнасці

Асноўныя кірункі дзейнасці: выкананне праектна-вышукальніцкіх работ для аб’ектаў сельскай гаспадаркі, прамысловага, жыллёва-грамадзянскага і індывідуальнага будаўніцтва, газа-, цеплаводазабеспячэння прамысловых прадпрыемстваў і населеных пунктаў, сістэм пажарна-ахоўнай сігналізацыі; ажыццяўляе тэхнічны кантроль і аўтарскі нагляд за якасцю будаўніцтва. Распрацоўвае праектна-каштарысную дакументацыю для прадпрыемстваў АПК, аб’ектаў сацкультбыту і свабоднай эканамічнай зоны «Брэст», заводаў жалезабетонных вырабаў і інш.

Праекты

Прадпрыемствам распрацаваны праекты: птушкафабрыкі ААТ «Камароўка» ў Брэсцкім раёне, мясаперапрацоўчага прадпрыемства СП «Еўра Трэйд Брэст» ТАА ў Брэсце, свінакомплекса замежнага ТАА «Белдан» у Ляхавіцкім раёне, расшырэння рыбаперапрацоўчага комплексу СП «Санта Брэмар» ТАА, рэканструкцыі Дома культуры ў Кобрыне і інш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1960 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Праектныя арганізацыі Брэста
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пушкінская вуліца (Брэст)
Катэгорыя·1960 год у Брэсце