wd wp Пошук:

Брэсанонэ

Брэсанонэ, таксама Брыксен (італ.: Bressanone, ням.: Brixen) — горад у аўтаномнай правінцыі Бальцана (Паўднёвы Ціроль) у паўночнай Італіі.

Брэсанонэ (Брыксен) — трэці па велічыні і адзін з найстарэйшых (заснаваны ў 901 годзе) гарадоў Паўднёвага Ціроля. Знаходзіцца ў альпійскай даліне ля зліцця рэк Ізарка і Рыенца, за 40 км на поўнач ад Бальцана і за 45 км на поўдзень ад Брэнерскага перавала і аўстрыйскай мяжы. Вакол горада высяцца вяршыні Паўднёвых Альпаў. Большасць жыхароў Брэсанонэ, як і ўсяго Паўднёвага Ціроля гавораць на нямецкай мове. Італьянскае насельніцтва ў горадзе складае 27 %. Яшчэ каля 1 % жыхароў — этнічныя ладзіны.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
  2. Popolazione Residente al 1° Gennaio 2018ISTAT. Праверана 16 сакавіка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Камуны правінцыі Бальцана
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Трэнціна — Альта-Адыджэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных