wd wp Пошук:

Брыум Клінгрэфа

Брыум Клінгрэфа (Bryum klinggraeffii) — від лістасцябловых імхоў сямейства брыевых.

Апісанне

Сцябло даўжынёй 2—5 см, простае або галінастае. Лісце чаргаванае, жорсткае, яйкападобна-ланцэтнае, з адхіленымі краямі. Жылка выходзіць з верхавінкі ліста кароткім зубчастым вастрыём. Клеткі ліста падоўжана-рамбаідальныя, са слабапатоўшчанымі сценкамі. Каробачка на чырвонай ножцы, адвіслая, маленькая, ад яйкападобнай да адваротна-яйкападобнай, спелая — чырвоная. Перыстом двайны. Вечка пукатае, з вострай верхавінкай.

Пашырэнне

Пашырэнне: Еўропа, Усходняя Азія, Паўночная і Паўднёвая Амерыка, Цэнтральная Афрыка. Ва Усходняй Еўропе трапляецца рэдка ў паўночна-заходніх яе раёнах, У Беларусі дакладна вядома адно месца росту — Сапоцкінскі біялагічны заказнік, у XIX стагоддзі адзначаўся для Белавежскай пушчы. Месцы росту: бетонныя апоры шлюзаў, тарфяныя берагі рэк. Трапляецца невялікімі рыхлымі дзярнінкамі, часцей сярод іншых відаў імхоў.

Асаблівасці біялогіі

Двухдомны. Размнажаецца вегетатыўна — рызоіднымі ярка-малінавымі акруглымі шматклетачнымі вывадковымі целамі. Спараносіць летам.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Брыевыя імхі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI