wd wp Пошук:

Брынёўскае радовішча бурага вугалю

Брынёўскае радовішча бурага вуглю знаходзіцца ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці.

Выяўлена ў 1973 у адкладах неагену. Мае 1 вугальны паклад. Сярэдняя магутнасць вугальнага пласта 5,8 м, максімальная – 19,9 м. Сярэдняя глыбіня залягання 65 м, максімальная – 83 м. Цеплыня згарання 7,1-21,5 МДж/кг. Разведана папярэдне. На плошчы 7,1 км² запасы вуглю складаюць 38,6 млн. т.

Радовішча не эксплуатуецца.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вугальныя радовішчы Беларусі
Катэгорыя·Геалогія Петрыкаўскага раёна