wd wp Пошук:

Брылеўскія могілкі

Брылеўскія могілкі, таксама вядомыя пад назвай «Брылевічы» і «Дружба» — могілкі ў Мінску, займаюць невялікую прастору закрытую паміж двума будоўлямі і тэрыторыяй праваслаўнай царквы на праспекце Дзяржынскага і праспекце Газеты «Праўда». Адзіны доступ — праз браму з праспекта Газеты «Праўда». Раней належалі зніклай вёсцы Брылевічы.

Гісторыя

Год адкрыцця дакладна не вядомы. Пахаванні на гэтым месцы з’явіліся ў XIXII стагоддзях, пра што сведчаць захаваныя дрыгавіцкія курганы. У 1964 годзе вёскі Рылоўшчына і Брылевічы былі аб’яднаны і пераназваны ў вёску Дружба[1]. У 1980 годзе могілкі закрытыя з дазволам падхавання да сваякоў[2]. Плошча — 0,5179 гектара; колькасць пахаванняў — больш за 300[3]. У 1985 годзе вёска Дружба ўвайшла ў склад горада разам з могілкамі.

Да 2009 года могілкі былі вядомыя пад назвай «Дружба»[4].

Апісанне

Як і многія іншыя старыя могілкі Мінска, «Брылевічы» ўяўляюць сабой спалучэнне савецкіх і праваслаўных тыпаў пахавання. На Брылеўскіх могілках знаходзіцца вялікая колькасць пахаванняў ХІХ — 1-й паловы ХХ ст. У адрозненні ад некаторых іншых старых могілак, магілы дасавецкай і ранняй савецкай эпохі не сканцэнтраваны ў пэўным месцы, а раскіданы сярод савецкіх пахаванняў. Многія з такіх старых магіл кінуты, некаторыя даглядаюцца валанцёрамі, некаторыя сталі ахвярамі вандалізму[5]. Многія пахаванні аб’яднаны некалькімі распаўсюджанымі прозвішчамі, што не з’яўляецца рэдкасцю для вясковых могілак.

Галерэя

Зноскі

  1. Снежана Инанец ВСЕМУ СВОЕ ИМЯ // Вечерний Минск.
  2. Брилевское кладбище (Дружба) Архівавана 5 сакавіка 2016. // Ритуальные услуги в Белоруссии
  3. Брилевское кладбище (Дружба) Архівавана 5 сакавіка 2016. // Ритуальные услуги в Белоруссии
  4. Перанайменаваны рашэннем Мінгарвыканкама № 251 16/25 «Аб прысваенні найменаванняў безымянным скверам, праектуемым вуліцам г. Мінска і перайменаванні могілак г. Мінска» ад 23.09.2009. Рэжым доступу: http://minsk.gov.by/ru/normdoc/2778/ Архівавана 5 сакавіка 2016. дата доступу 09.07.2014
  5. Могілкі «Брылевічы». Раскіданае мінулае зніклай вёскі (Блог Андрэя Берастоўскага)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Могілкі Мінска