wd wp Пошук:

Брыгада Імама Алі

Брыгада Імама Алі (араб. كتائب الإمام علي (Katā’ib al-ʾImām ʿAlī))‎‎) — іракскае шыіцкае апалчэнне, сфармаванае ў чэрвені 2014 года ў якасці ўзброенага крыла Харакат аль-Ірак аль-Ісламія (Рух ісламскага Ірака). Мэтай арганізацыі стала барацьба з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы». З’яўляецца часткай арганізацыі шыіцкага апалчэння Сіл народнай мабілізацыі.

У канцы 2014 года адзін з камандзіраў групы, Абу Азраіл, набыў шырокую вядомасць у заходніх СМІ пасля публікацыі фатаграфій, дзе ён узброены сякерамі, мячамі і кулямётамі[2][3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 15 лістапада 2018.
  2. ‘The Archangel of Death’ fighting Islamic State (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2017.
  3. The university lecturer who became an axe-wielding Iraqi soldier known as the ‘Angel of Death’: Fearsome warrior has become a living legend among those fighting ISIS (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2014 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ