Брыгада Імама Алі (араб. كتائب الإمام علي (Katā’ib al-ʾImām ʿAlī))) — іракскае шыіцкае апалчэнне, сфармаванае ў чэрвені 2014 года ў якасці ўзброенага крыла Харакат аль-Ірак аль-Ісламія (Рух ісламскага Ірака). Мэтай арганізацыі стала барацьба з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы». З’яўляецца часткай арганізацыі шыіцкага апалчэння Сіл народнай мабілізацыі.
У канцы 2014 года адзін з камандзіраў групы, Абу Азраіл, набыў шырокую вядомасць у заходніх СМІ пасля публікацыі фатаграфій, дзе ён узброены сякерамі, мячамі і кулямётамі[2][3].