wd wp Пошук:

Бруну Фурлан

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Бруну Фурлан[2] (нар. 9 ліпеня 1992, Кампу-Гранды, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

З’яўляецца выхаванцам бразільскага клуба «Атлетыку Паранаэнсі» з Курытыбы. Улетку 2010 года разам з шэрагам іншых бразільскіх ігракоў быў арандаваны беларускім клубам «Дынама» з Мінска. У складзе мінчан здолеў замацавацца ў аснове. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі (11 галоў). Па заканчэнні сезону «Дынама» хацела падоўжыць супрацоўніцтва з нападнікам, аднак «Атлетыку Паранаэнсі» адклікала Фурлана з арэнды. У 2012—2014 гадах Бруну гуляў за гэты клуб у чэмпіянаце штата Парана і ў бразільскіх Серыі A і Серыі B.

З 2014 года пачаў зноў аддавацца ў арэнды. У сезоне 2014 выступаў за «Наўтыку» ў Серыі B, у 2015 годзе гуляў за «Жайнвілі» ў чэмпіянаце штата Санта-Катарына. У 2016—2017 быў у арэндах у клубах АБС і «Амерыка» з Натала (штат Рыу-Гранды-ду-Норты), аднак з-за траўм амаль не гуляў.

У студзені 2018 года, пакінуўшы «Атлетыку Паранаэнсі», прыбыў у беларускі клуб «Віцебск»[3], а ў лютым клуб афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта з бразільскім нападнікам[4]. Пачатак сезону 2018 прапусціў, аднаўляючыся ад траўмы, ў чэрвені пачаў з’яўляцца на полі, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[5].

Дасягненні

Зноскі

  1. Bruno Furlan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  3. Футбол. Бразильский нападающий Бруно Фурлан присоединился к “Витебску”
  4. “Витебск” объявил о подписании контрактов с Вандерсоном и Бруно Фурланом
  5. Третий бомбардир “Витебска” покинул клуб

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Наўтыку Рэсіфі
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Амерыка Натал
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК АБС Натал
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыку Паранаэнсі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Жайнвілі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мату-Гросу-ду-Сул