wd wp Пошук:

Бруна Лемяшэўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Бруна Лемяшэўскі (ісп.: Bruno Mauricio Lemiechevsky Melessi; нар. 3 сакавіка 1994, Мантэвідэа, Уругвай) — іспанска-уругвайскі футбаліст беларускага паходжання, нападнік іспанскага клуба «Сантаньі».

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ва Уругваі, дзе жыў некаторы час, але пазней перабраўся ў Іспанію, дзе гуляў у розных камандах ніжэйшых ліг Каталоніі.

У кастрычніку 2015 года падчас наведвання родзічаў у Беларусі (Лемяшэўскі мае беларускія карані, яго продкі атрымалі прозвішча ад вёскі Лемяшэвічы на Піншчыне[2]) па прапанове сябра сям’і Алега Страхановіча прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію». Падчас прагляду адзначыўся голам у таварыскім матчы з БАТЭ і здолеў уразіць галоўнага трэнера мазыран Юрыя Пунтуса.

У студзені 2016 года далучыўся да «Славіі»[3]. Сезон 2016 распачаў у дублі, але ўжо 15 красавіка дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Граніта», дзе забіў адзіны гол сваёй каманды (1:3). Пазней стаў чаргаваць выхады ў асноўным складзе і на замену. У пачатку сезона 2017 выступаў у асноўным за дубль, улетку вярнуў трывалае месца ў аснове. З 4 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне, аднак не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У канцы 2017 года ў сувязі з забаронай на выступленне легіянераў у Першай лізе пакінуў беларускі клуб.

У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Мінску», але беспаспяхова[4]. Са жніўня 2018 года пачаў выступаць за клайпедскі «Атлантас», пакінуў яго ў канцы года.

У першай палове 2019 года выступаў у Швецыі за «Крамфорс». У жніўні 2019 года далучыўся да андорскага клуба «Сан-Жулія», а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Інтэр» з Эксальдэса. У студзені 2021 года вярнуўся ў Іспанію і стаў іграком «Вільярабледа», а ў ліпені 2021 года апынуўся ў складзе «Сантаньі».

Зноскі

  1. Bruno Lemiechevsky // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Поработал на стройке — купил билет до Минска». Шляхтич из Испании пробивается в белорусском футболе
  3. Испанский нападающий Бруно Лемешевский во вторник присоединится к «Славии»
  4. Лемьечевски покинул расположение «Минска»
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэр Эксальдэс
Катэгорыя·Ігракі ФК Сан-Жулія
Катэгорыя·Ігракі ФК Віласар-дэ-Мар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Вільярабледа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мантэвідэа
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлантас Клайпеда
Катэгорыя·Ігракі ФК Крамфорс