Бру́на Ганц (Bruno Ganz, [ˈbruːno ˈɡant͡s]; 22 сакавіка 1941 – 16 лютага 2019) — швейцарскі акцёр, кар’ера якога ў германамоўным кіно і тэлебачанні працягвалася больш за 50 гадоў[7]. Ён супрацоўнічаў з такімі славутымі рэжысёрамі, як Вернар Херцаг, Эрык Рамэр, Фрэнсіс Форд Копала і Вім Вендэрс. Сусветную вядомасць Бруна Ганцу прынеслі ролі ў фільмах «Амерыканскі сябар(англ.) бел.» (1977), «Насферату: Прывід ночы» (1979) і «Неба над Берлінам» (1987)[8].