Бродыўскі раён[1] (укр.: Бродівський район) — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Львоўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Броды[1] (укр.: Броди).
Утвораны ў 1939 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 59773 чалавекі, плошча — 1157 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 23 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 101 сяло.