wd wp Пошук:

Братышкі

Братышкі (руск.: Братышки) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Клярынаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 112 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 25 км на паўночны ўсход ад Рудні, за 10 км паўночна-на захад ад аўтадарогі Р130 Дзямідаў — Рудня, на беразе ракі Цітаўка. За 29 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 450 км на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)