wd wp Пошук:

Браслаўскі народны тэатр

Браслаўскі народны тэатр — народны тэатр раённага Дома культуры Браслава. Створаны з драматычнага гуртка (існаваў з 1944), з 1961 мае званне народнага.

Кіраўнікі

Дзейнасць

Калектыў — дыпламант рэспубліканскага фестывалю самадзейнага мастацтва (1967, спектакль «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), лаўрэат 1-га (1975—76, «Мікітаў лапаць» М. Чарота), 2-га (1986—87, «Паўлінка» Я. Купалы), 3-га (1988—91, «Мудрамер» М. Матукоўскага). Сярод іншых пастановак: беларускія і рускія класічныя п’есы — «Мінулася кату масленіца» А. Астроўскага, «Жаніцьба» М. Гогаля, «Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча, пастаноўкі сучаснай, у т. л. беларускай драматургіі — «Выбачайце, калі ласка!», «Трыбунал», «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка, «Злавацца не трэба» В. Зуба, «Чужое дзіця» В. Шкваркіна, «Дзяўчына і красавік» Т. Ян, «Адважнае сэрца» І. Эвальд і інш. Сярод пастановак апошніх гадоў: «Пярэстыя старонкі», «Мядзведзь» А. Чэхава, «Камедзью» паводле «Камедыі» К. Марашэўскага і «Птушка шчасця» Ф. Аляхновіча, «П. С. Х.» Л. Родзевіча, «Аплявуха» Э. Лабіша. Спектаклі афармлялі мастакі І. Радзіка, П. Скрабаўскі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тэатры Беларусі
Катэгорыя·Культура Браслава