wd wp Пошук:

Браніслаў Пятровіч Спрынчан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Спрынчан.

Браніслаў Пятровіч Спрынчан (16 жніўня 1928, в. Каніж, Навамыргарадскі раён, Кіраваградская вобласць, УССР — 8 ліпеня 2008, Мінск) — беларускі рускамоўны паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 жніўня 1928 года ў в. Каніж Новаміргарадскага раёна Кіраваградскай вобласці УССР у сям’і служачага. У 1949 годзе скончыў Кіраваградскі машынабудаўнічы тэхнікум, пасля чаго працаваў на заводзе «Гомсельмаш» майстрам кавальскага цэха, літсупрацоўнікам завадской шматтыражнай газеты «Сельмашавец».

У 1959 годзе скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1962—1964 гг. працаваў літсупрацоўнікам газеты «Советская Белоруссия»[2]. У 1966 годзе скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1966 па 1991 гады — загадчык аддзела паэзіі часопіса «Нёман». Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1975 года.

Узнагароджаны медалём[3].

Трагічна загінуў 8 ліпеня 2008 года пад коламі аўтамабіля ў Мінску, калі пераходзіў праспект Пераможцаў па рэгуляваным пешаходным пераходзе на чырвонае святло светлафора[4]. Пахаваны ў Менску на Паўночных могілках.

Творчасць

Друкаваўся з 1949 года. Пісаў на рускай мове. Аўтар зборнікаў паэзіі «Над кручами Сожа» (1957), «В центральном пролёте» (1961), «Ветер на откосах» (1964), «Плавка» (1968), «Черты лица» (1970), «Ясень» (1973), «Вечная страда» (выбраныя вершы і пераклады, 1978), «Стремнина» (1982), «Сотворение» (1983), «Надежды нежные ростки» (1986), «Свет любви» (выбранае, 1988), «Жизни вечные круги» (1990), «Васильки на белом полотне» (1990), «Смутный день» (1994), «Вербная неделя» (2002), «Осенний вереск» (2008).

Перакладаў творы беларускіх, украінскіх паэтаў на рускую мову. У яго перакладзе на рускую мову выйшлі зборнік Пятруся Макаля «Дотык да зямлі» (1977), кніга вершаў беларускіх паэтаў «Стожары» (1984), Максіма Багдановіча «Вянок» (1985)[5].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 19 сакавіка 2022.
  2. Людміла Рублеўская Отблеск осеннего вереска(руск.)  // Советская Белоруссия : Газета. — Мн.: 15 жніўня 2008. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014.
  3. Браніслаў Спрынчан // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Складальнік А. К. Гардзіцкі. Пад рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 508. — 653 с. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  4. Загінуў беларускі пісьменнік Браніслаў Спрынчан Архівавана 31 студзеня 2021.
  5. Паэзія. Браніслаў Спрынчан // Полымя : Часопіс. — Мн.: РВУ «Звязда», Жнівень, 2013. — № 8. — С. 105. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Ахвяры аўтамабільнага наезду на пешаходаў
Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомсельмаша
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
Катэгорыя·Памерлі 8 ліпеня
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навамыргарадскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак