wd wp Пошук:

Браніслаў Мінейка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мінейка.

Браніслаў Станіслаў Мінейка (1 красавіка 1846 — 27 кастрычніка 1887) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, землеўласнік.

Біяграфія

З шляхецкага роду Мінейкаў герба «Газдава», сын Тамаша і Эміліі з Ваўжэцкіх.

Скончыў Шляхецкі інстытут у Вільні і Тэхналагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. Падчас паўстання належыў да «чырвоных» левай арыентацыі, у аддзеле Выслалуха змагаўся ў раёне Свянцянаў і Трокаў. Пасля задушэння паўстання займаўся сельскай гаспадаркай, гадоўляй коней.

Палац Мінейкаў у Дубніках. Пачатак XX ст.

У 1878 годзе Браніслаў Мінейка пабудаваў у эклектычных формах новы палац у маёнтку Дубнікі па праекце інжынера Вайніцкага з Пецярбурга[1][2].

Сям’я

Быў жанаты з графіняй Ганнай Марыконі (1854—1937), дачкой Людвіка Марыконі і Людвікі з Ледахоўскіх. Меў дзяцей: Уладзіслава (1876—1952), Юзафа (1879—1970), Людвіка (1883—1920), Станіслава (1887—1889), Ганну, Ядвігу, Марыну, Тамаша.

Зноскі

  1. Сядзібы ў вёсках Задворнікі і Дубнікі — маёмасць знакамітых і пародненых шляхецкіх радоў.
  2. Roman Aftanazy. Dubniki // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej[pl] (польск.) . — drugie przejrzane i uzupełnione. — Wrocław: Ossolineum, 1993. — T. 4. Województwo wileńskie. — 552 s. — ISBN 83-04-04020-4 (т. 4), ISBN 83-04-03701-7.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Мінейкі
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (да 1917 года)
Катэгорыя·Мінейкі
Катэгорыя·Памерлі ў 1887 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага шляхецкага інстытута
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка