У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Плотнікаў. Браніслаў Аляксандравіч Плотнікаў (нар. 15 снежня 1940, г. Быхаў, Магілёўская вобласць — 14 студзеня 2005) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1981), прафесар (1982).
Скончыў у 1969 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура».
З 1971 года працаваў на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, у 1992—1993 — загадчык кафедры, з 1996 — дэкан факультэта. Прафесар. З 1998 года на кафедры беларусазнаўства Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя інтарэсы: агульнае, славянскае, рускае і беларускае мовазнаўства; матэматычная лінгвістыка.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998).
Меў звыш 300 навуковых прац, у тым ліку больш за 30 кніг.