wd wp Пошук:

Бранскі абласны тэатр драмы імя А. К. Талстога

Бранскі абласны тэатр драмы імя А. К. Талстога (руск.: Брянский областной театр драмы имени А. К. Толстого) — драматычны тэатр у горадзе Бранску, найстарэйшы тэатр Бранскай вобласці, заснаваны ў 1926 годзе.

Гісторыя

Адкрыццё Бранскага драматычнага тэатра (дзяржтэатра) адбылося 7 лістапада 1926 года і было прымеркавана да 9-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля ўрачыстага сходу быў паказаны спектакль па п’есе Мікалая Лернера: «Мікалай I» («Дзекабрысты»). Гэтым жа спектаклем 14 лістапада быў адкрыты і першы тэатральны сезон.

Комплекс будынкаў «Дома Саветаў» і «Дома з’ездаў», пабудаваны па праекце маскоўскага архітэктара-канструктывістаў Аляксандра Грынберга, быў адкрыты вясной 1926 года, а 29 ліпеня Бранскім губернскім выканкамам была выдадзена пастанова: «Аб выкарыстанні будынка Дома з’ездаў у перыяд паміж з’ездамі пад тэатр».

Першая трупа тэатра, якая складалася з 25 артыстаў і 12 чалавек тэхперсанала, знаходзілася пад кіраўніцтвам Кашырына М. І. і галоўнага рэжысёра Чыркіна В. А.

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Катэгорыя·Сталінская архітэктура
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·1926 год у Расіі
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэатры Расіі
Катэгорыя·Бранск
Катэгорыя·З’явіліся ў 1926 годзе