Браварскі раён[1] (укр.: Броварський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Кіеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Бравары[1] (укр.: Бровари).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 68339 чалавек, плошча — 1198 км².
17 ліпеня 2020 года ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы раён быў узбуйнены. Да ўзбуйнення тэрыторыя раёна адміністрацыйна складалася з 3 пасялковых і 23 сельскіх саветаў, у якіх было 3 пасёлкі гарадскога тыпу і 42 вёскі.