wd wp Пошук:

Боркавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці

Боркавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці — установа прафесійнага навучання ў аграгарадку Боркавічы (Верхнядзвінскі раён).

Гісторыя

Гісторыя ліцэя пачынаецца ў 1944 годзе, калі ў мястэчку Лынтупы была створана сельскагаспадарчая школа, якая потым была пераведзена ў в. Боркавічы. 11 жніўня 1949 года загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР тут была створана Боркавіцкая школа механізацыі сельскай гаспадаркі.

Чатыры гады школа была вузкапрофільнай навучальнай установай, а з 1953 года перайменавана ў Боркавіцкае СПТВ-33 механізацыі сельскай гаспадаркі.

У 1980 годзе вучылішча пераведзена на сярэднюю адукацыю. У 1984 годзе яно перайменавана ў Боркавіцкае СПТВ-170. У 2001 годзе навучальная ўстанова перайменавана ў Боркавіцкае ДПТВ-170, а праз чатыры гады — ва ўстанову адукацыі «Боркавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».

Навучэнцы пасля заканчэння ліцэя будуць працаваць слесарамі па рамонце сельскагаспадарчых машын, трактарыстамі-машыністамі, электрагазазваршчыкамі і вадзіцелямі аўтамабіля[1].

Дырэктары

Былыя назвы

Зноскі

  1. Боркавіцкі прафесійна-тэхнічны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1944 год у Беларусі
Катэгорыя·Ліцэі Беларусі
Катэгорыя·Боркавічы