wd wp Пошук:

Больцішскі сельсавет

Бо́льцішскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Больцішкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Помедскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Помедзь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года перайменаваны ў Пашкавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Пашкавічы. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 24 красавіка 1978 года перайменаваны ў Больцішскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Больцішкі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 925 чалавек[1], з іх 63,0 % — палякі, 26,9 % — літоўцы, 7,7 % — беларусы, 1,3 % — рускія[2].

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радунскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Больцішскі сельсавет