wd wp Пошук:

Бой у Александроўскім лесе

Бой у Александроўскім лесе паміж савецкімі партызанамі атрада М. М. Нікіціна і нямецкімі акупацыйнымі войскамі ў Дзяржынскім раёне ў чэрвені 1942 года.

Партызанскі атрад капітана М. М. Нікіціна летам 1942 года базіраваўся ва ўрочышчы Доўгі Востраў у Александроўскім лесе (за 2 км ад в. Александрова) на граніцы з Уздзенскім раёнам. Падпольшчыкі Мінска даведаліся аб падрыхтоўцы карнай экспедыцыі і папярэдзілі партызан. Мінскі падпольны гарком КП(б)Б і Уздзенскі падпольны партком арганізавалі дастаўку ў атрад дадаткова зброі і боепрыпасаў.

14 чэрвеня падраздзяленні 603-га ахоўнага палка і 24-ы паліцэйскі батальён акружылі ўрочышча і, адкрыўшы кулямётна-мінамётны агонь, пры падтрымцы 9 бронемашын і 6 танкаў пачалі наступленне. Партызаны (каля 120 чал.), заняўшы раней падрыхтаваныя пазіцыі, пад камандаваннем камісара П. І. Знака (Мураўёва) і намесніка камандзіра атрада Ф. І. Серабракова больш за 10 гадзін вялі няроўны бой, адбіўшы 21 атаку. Пасля спынення варожых атак партызаны прарвалі нямецкую абарону і адышлі ў лясы Уздзенскага раёна. Пры адбіцці атак загінула 9 партызан.

У нямецкай справаздачы аперацыі адзначана, што «пасля жорсткай барацьбы лагер быў узяты. Праціўнік сіламі да 200 чал. змог прарваць наша акружэнне… Уласныя страты значныя». 22 чэрвеня в. Александрова была спалена, а яе мужчыны (20 чал.) расстраляны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Чэрвень 1942 года
Катэгорыя·Падзеі 14 чэрвеня
Катэгорыя·Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі
Катэгорыя·Канфлікты 1942 года
Катэгорыя·Гісторыя Дзяржынскага раёна