wd wp Пошук:

Бой за Вострава

Бой за Вострава — бой беларускіх партызанаў супраць нямецкага гарнізона ў Востраве.

Перадумовы

Напярэдадні вайны ў вёсцы Востраве налічвалася больш за 300 сялянскіх двароў. З першых дзён пачаліся расстрэлы актывістаў калгаснага руху, сябраў партыйнай і камсамольскай арганізацыі. Усяго за перыяд вайны было знішчана больш за 200 чалавек.

Невыпадкова асноўны склад партызанскага атрада імя Будзёнага брыгады «Перамога» складалі жыхары Вострава, якія ўліваліся ў партызанскі рух цэлымі сем’ямі. Партызаны называлі вёску «Сталіцай».

Расстрэлы, пагромы, карныя аперацыі не прыносілі нацыстам жаданых вынікаў. Тады нямецкае камандаванне прымае рашэнне аб размяшчэнні ў Востраве гарнізона.

Нямецкі гарнізон знаходзіўся ў Навінах (адна з вуліцаў вёскі). Штаб абсталявалі ў хаце Мікалая Захарчука (тутэйшага вяскоўца). Навокал штаба былі вырытыя акопы. Недалёка, у засценку Груд, знаходзілася паліцыйная дзялянка. Паліцыянты кантралявалі дарогу, якая вяла да ляснога масіву «Бор».

Нямецкі гарнізон ўяўляў вялікую небяспеку для партызанаў, бо нацысты маглі ў любы момант пачаць наступленне.

Партызанскі план

Камандовец атрада імя Будзёнага Рыгор Лазаравіч Кірылаў ў 1997 годзе згадваў:

Раз за разам атраду імя Будзёнага даводзілася адбіваць спробы акупантаў прарвацца ў лес. У атрадзе патроны былі на зыходзе. На кожны кулямёт заставалася па адным дыску, а то і па адной абойме. Я далажыў абстаноўку з боепрыпасамі камандоўцу брыгады Паўлу Іванавічу Булак і прапанаваў разграміць гарнізон у Востраве. У штабе брыгады з маёй прапановай пагадзіліся. План аперацыі быў старанна распрацаваны Арыгінальны тэкст (руск.)   

Раз за разом отряду им. Будённого приходилось отбивать попытки оккупантов прорваться в лес, – рассказывал Кириллов. – В отряде на исходе оказались патроны. На каждый пулемёт оставалось по одному диску, а то и по одной обойме. Я доложил обстановку с боеприпасами командиру бригады Павлу Ивановичу Булаку и предложил разгромить гарнизон в Острово. В штабе бригады с моим предложением согласились. План операции был тщательно разработан

План аперацыі быў наступны:

Бой

Атрад імя Будзёнага мусіў абмінуць вёску ўздоўж рэчкі Луконіцы і атакаваць праціўніка з процілеглага ад лесу боку. У разгар бою павінны быў падысці са сваім атрадам У. І. Абрамаў. Але напачатку бою трэба было абясшкодзіць вартаўнікоў. Гэтая задача была пастаўленая перад партызанам-французам Леонам Эерам, які выдатна валодаў нямецкай мовай. Для выканання задання ён пераапрануўся ў нямецкую форму. Усё гэтае дазволіла яму хутка выканаць задуманае. Атрад па сігналу зялёнай ракеты хутка развярнуўся ў ланцуг і бясшумна уварваўся ў Навіны. Асноўны бой разгарэўся каля хаты, дзе размяшчаўся штаб гарнізона. Каля яго ў акопе былі ўсталяваныя 45-міліметровая гармата, 72-міліметровы мінамёт і станкавы кулямёт. Немцы, як ўспамінаў удзельнік бою, люта супраціўляліся, аднак усе былі перабітыя.

Другая суполка змагароў атрада авалодала пастарункам на хутары Грудзе. Дзясяткі паліцыянтаў былі ўзятыя ў палон. Галоўная задача — знішчэнне гарнізона — была выкананая.

Вынік

Быў знішчаны нямецкі гарнізон, чый склад партызаны ацэньвалі колькасцю да 200 жаўнераў. Паводле справаздачы партызанаў, яны забілі толькі 15 гітлераўцаў і 26 узялі ў палон. Таксама адзаначалася, што партызаны захапілі дзве 45-міліметровыя гарматы і 100 снарадаў да іх, 2 батальённыя мінамёты і 80 мін да іх, 5 ручных кулямётаў, аўтамат, 40 гранат, 20 стрэльбаў, 40 тысяч патронаў.

Пасля разгрому гарнізона ў Востраве акупанты хутка знялі і іншыя гарнізоны, якія блакавалі лес у зоне дзеянняў брыгады «Перамогі». Да прыходу савецкіх войскаў на Зэльвеншчыну заставалася яшчэ 100 здён.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі
Катэгорыя·Красавік 1944 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Канфлікты 1944 года
Катэгорыя·Гісторыя Зэльвенскага раёна
Катэгорыя·Падзеі 3 красавіка
Катэгорыя·Вострава (Галынкаўскі сельсавет)